Аляксандар Марозаў — расейскі палітоляг, навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS (The International Strategic Action Network for Security), якая вывучае пагрозы дэмакратыі, вяршэнству закону і сувэрэнітэту краін Эўропы і Эўразіі. У інтэрвію Свабодзе Аляксандар Марозаў расказаў, як Пуцін дапамагае Лукашэнку ўтрымацца ва ўладзе.
Сьцісла:
- Пуцін прыняў рашэньне падтрымаць Лукашэнку
- Інфармацыйным забесьпячэньнем падтрымкі займаецца кіраўнік «Спутника» Благадырэнка, піяр-забесьпячэньнем — кампанія «Има консалтинг».
- Мэта стратэгіі Пуціна — дапамагчы Лукашэнка давесьці да расколу ў шэрагах пратэстоўцаў, дыскрэдытаваць апазыцыю і стварыць вобраз масавай падтрымкі Лукашэнкі.
- Лукашэнка проста ахвяруе сувэрэнітэтам Беларусі для выратаваньня сваёй асабістай улады.
- У выніку магчымых паўторных выбараў у Беларусі галасы выбарнікаў могуць хіснуцца зусім не на карысьць тых лідэраў, якія ёсьць сёньня ў апазыцыі, а да якой-небудзь кампраміснай фігуры.
- Крэмль у стане ўзяць пад кантроль Беларусь без усякага ўварваньня
- Можа ўтварыцца кансорцыюм Францыі, Нямеччыны і Расеі, які даможацца, каб Лукашэнка сышоў праз паўторныя выбары.
- Насамрэч Пуцін ніколі не кіруецца высакароднай ідэяй — як бы ўступіць у альянс зь якімі-небудзь лідэрамі Захаду і вывесьці сябе з-пад санкцыяў за кошт гэтага.
- Паміж жахлівым садызмам на Акрэсьціна ды на вуліцах Менску і замахам на Навальнага ёсьць нейкая сымбалічная, атмасфэрная сувязь.
— Аляксандар, 20 жніўня вы апублікавалі інфармацыю аб тым, што ў Менск прыехала вялікая каманда расейскіх спэцыялістаў — прапагандыстаў, паліттэхнолягаў, адмыслоўцаў у бясьпецы. Тое, што на беларускую тэлевізію прыбылі працаваць расейцы замест страйкоўцаў — супрацоўнікаў БТ, прызнаў Аляксандар Лукашэнка. А наколькі дакладная інфармацыя аб прыбыцьці паліттэхнолягаў і адмыслоўцаў у пытаньнях бясьпекі?
— Складваецца ўражаньне, што пасьля 14 жніўня, калі адбылася першая тэлефонная гутарка паміж Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам, Пуцін прыняў пэўныя меры і раздаў даручэньні. Адбылося ўжо два пасяджэньні Рады бясьпекі РФ аб сытуацыі ў Беларусі, апошняе — у пятніцу.
Читать далее «Як Пуцін ратуе Лукашэнку. Тлумачыць расейскі палітоляг»